Фота Настассі Уткінай.

Міністэрства аховы здароўя паведаміла новыя лічбы па COVID-19 у Беларусі.

На 9 мая з пачатку ўспышкі ў Беларусі зафіксавалі 22052 выпадкі каранавіруснай інфекцыі. Прырост за суткі склаў 951 выпадак.

Усяго правялі больш за 250 тысяч тэстаў.

Ачунялі і выпісаныя з бальніц 6050 пацыентаў. За суткі — 566 чалавек.

За ўвесь час памерлі 126 чалавек, за суткі — 5.

• Текст доступен на языке: Русский