Сёння, 9 мая, у Маладзечне ў Парку Перамогі ўсклалі кветкі і вянкі да мемарыяла ў гонар вызваліцеляў горада ад нямецкіх захопнікаў.

«Рэгіянальная газета» паглядзела, як прайшло мерапрыемства падчас пандэміі COVID-19.

Вянкі і кветкі да помніку неслі прадстаўнікі райвыканкаму, сілавых структур раёна. На мерапрыемстве прысутнічалі дэпутат Маладзечанскага раённага Савета дэпутатаў Каліна Капуцкая, начальнік Маладзечанскага ГРАНС Дзяніс Ушацкі, афіцэры з 14-га асобнага палка ўрадавай сувязі КДБ і іншыя.

Фота Настассі УТКІНАЙ.

• Текст доступен на языке: Русский