На Плошчы Свабоды ў чаканні мітынгу.

Сёння, 9 мая, у Вілейцы зладзілі мітынг, прысвечаны Дню Перамогі. Усклалі кветкі да помнікаў вызваліцелям Вілейкі і Азі Асланаву. 

– Сёння на мітынг мы не збіралі людзей спецыяльна. Усе, хто прыйшоў, прыйшоў добраахвотна. Таму вялікі дзякуй усім, хто змог, – сказаў у сваім выступе ля помніка вызваліцелям старшыня Вілейскага райвыканкама Алег Бегунец. – Спадзяюся, да 3 ліпеня эпідэміялагічная абстаноўка стане лепшай і мы зможам адзначыць свята больш маштабна.

У Вілейцы 9 мая.

Старшыня адзначыў важнасць Дня Перамогі для ўсіх беларусаў. Памяць загінулых ушанавалі хвілінай маўчання.

Збіраліся ля выставачнай залы імя Сілівановіча.

Уганараваць земляка, ваеннаначальніка Азі Асланава прыехалі азербайджанцы, што жывуць у Беларусі. 2 ліпеня 1944 года 35-я гвардзейская танкавая брыгада пад кіраўніцтвам Асланава вызваліла Вілейку. Некалькі год таму ў горадзе ўстанавілі помнік яму.

Вянок – ад Вілейскага РАУС і ваенкамата.

Ад Плошчы Свабоды – да помніка Азі Асланаву

Слова ад землякоў – у гонар Азі Асланава.

Фота аўтара.

• Текст доступен на языке: Русский