Могілкі жаўнераў 86-га палка. Фота Францішка Жылкі.

Жаўнеры маладзечанскага палка былі першымі з беларусаў, хто прыняў удар Германіі ў Другой сусветнай. У ім служылі і нашы землякі ў верасні 1939 года. Да мая 1945 заставалася амаль шэсць гадоў. Чытач «Рэгіянальнай газеты» Францішак Жылка распавядае гісторыю маладзечанскага пяхотнага палка, які размяшчаўся ў Гелянове і на пачатку Другой сусветнай абараняў Польшчу.

Дзядзьку Францішка прызвалі ў войска з засценка Стаўбуцева Вілейскага павета (цяпер – Смаргонскі раён). Жылка знайшоў магілу дзядзькі, якога лічылі «зніклым невядомым жаўнерам», у Пётркаў-Трыбунальскім, у 120 кіламетрах ад польскай сталіцы. На могілках у Пётркаў-Трыбунальскім пахаваныя 250 вайскоўцаў з маладзечанскага палка, яны ўсе загінулі пры абароне гэтага горада ў верасні 1939 года.

У Польшчы маладзечанскі полк называюць «вераснёвыя смертнікі». Жаўнеры адны з першых на пачатку вайны стрымлівалі галоўныя ўдарныя сілы нямецкіх войскаў у кірунку Варшавы.

Станаўленне палка

16 снежня 1918 года Юзаф Пілсудскі зацвердзіў праект арганізацыі Літоўска-Беларускай дывізіі, у склад якой павінны былі ўвайсці тры брыгады. У кожнай з іх мусілі быць па два палкі стральцоў: у першай брыгадзе – ковенскі і сувальскі, у другой – беластоцкі і гарадзенскі, у трэцяй – віленскі і мінскі. Мінскі полк 17 снежня сфарміраваў палкоўнік Фабіян Каборда. За два месяцы стварылі камандаванне, аддзел конных выведнікаў, чатыры батальёны стральцоў і адзін батальён кулямётчыкаў.

Мінскі полк стральцоў ваяваў на баку Польшчы ў савецка-польскай вайне ад 1919 да 1921 года. У шэрагах мінскага палка загінулі 12 афіцэраў і 316 вайскоўцаў. 63 воінаў узнагародзілі Крыжамі Ордэна воінскай доблесці, 107 – Крыжамі Заслугі Войск Сярэдняй Літвы, 152 – Крыжамі змагарнымі.

Ад 1 кастрычніка 1921 года полк перайменавалі ў 86-ты полк пяхоты. Ён увайшоў у склад 19-й дывізіі пяхоты – гэта былая Літоўска-Беларуская дывізія.

Ад 9 сакавіка 1921 года полк размяшчаўся ў Віленскім гарнізоне. Ад верасня 1922 года – у Маладзечанскім гарнізоне: трэці батальён – у Красным над Ушой, а батальён рэзерву – у Новай Вілейцы каля Вільні.

Служба ў мірны час

У верасні 1922 года Маладзечанскі гарнізон размясціўся на тэрыторыі земскага фальварка Гелянова. З-за недахопу памяшканняў для жылля трэці батальён кватараваў у Красным – адтуль да мяжы з ССРБ заставалася сем кіламетраў. А батальён рэзерву размяшчаўся ў Новай Вілейцы.

У 1924 годзе пачалі будаваць новыя казармы, дамы для афіцэраў і падафіцэраў, іншыя будынкі вайсковай інфраструктуры. Казармы ў Маладзечне будавалі з той самай шэрай цэглы, што і дамы афіцэраў у Варшаве. Паўсталі афіцэрскія і падафіцэрскія дамы з выгодамі і нават казіно.

Ад канца 1920-х гадоў полк знаходзіўся ў стане, набліжаным да ваеннага. Ён  складаўся з 68 афіцэраў і 2200 падафіцэраў і жаўнераў.

У 1929-м фальварак Гелянова стаў часткай Маладзечна. Тады на паўночным уездзе да гарнізона паставілі трыумфальную арку ў гонар Юзафа Пілсудскага. Яе ўрачыстае адкрыццё адбылося падчас дзясятай гадавіны стварэння 86-га палка пяхоты. Арка вызначала парадны ўезд на тэрыторыю гарнізона з боку маладзечанскага вакзала. Па баках аркі стаялі скульптуры львоў, ад якіх у кірунку брамы цягнуліся каваныя ланцугі, ззаду паўстала сцяна ялінак.

Арка мела тры брамы: вялікая – для аўтамабіляў і дзве малыя – для пешых. Уверсе арку аздабляла скульптура Нікі – Багіні перамогі і шыльда з надпісам: «Героям, якія палеглі, баронячы Зямлю Менскую». Побач месцілася капліца, у якой у нядзелю і на святы вайсковы капелан Міхал Завацкі служыў імшу. Арку разбурылі ў 1960-я гады.

У 86-м палку служылі палякі з Цэнтральнай Польшчы, якія ставіліся да тутэйшых з пагардай, мясцовыя адказвалі ім тым жа. Кантактаў паміж палякамі і беларусамі амаль не было, што, па прызнанні аднаго з польскіх афіцэраў, рабіла службу палякаў падобнай да службы ў замежных легіёнах.

Пастаянныя вайсковыя вучэнні і зрэдку казіно – з гэтага складалася жыццё польскіх вайскоўцаў. Казармы знаходзіліся далёка ад месцаў вучэнняў, таму вайскоўцы штодня рабілі вялікія марш-кідкі. Полк меў найлепшыя вынікі ў маршыраванні, стралянні і лыжных гонках.

Спорту надавалі асаблівую ўвагу: будавалі адмысловыя спартыўныя аб’екты, стварылі афіцэрскі спартыўны клуб, у якім была секцыя веславанне і плаванне ды тэнісны клуб.

У астатніх вайсковых дысцыплінах паказчыкі былі на сярэднім узроўні. А ў 1937 годзе агульны ўзровень падрыхтоўкі палка быў прызнаны ўсяго толькі «дастатковым».

У 86-м палку таксама надавалі ўвагу і асветніцтву, вялася культурна-адукацыйная работа. Для вайскоўцаў пабудавалі кінатэатр і заклалі ўніверсітэт Народны Жаўнер. Службоўцы аддавалі 10% сваіх грошай на развіццё ўласных асяродкаў культуры. За іх пабудавалі Дом жаўнера ў Маладзечне, набылі кінематограф і арганізавалі платныя сеансы для тутэйшых. За грошы афіцэраў і вайскоўцаў трымалі палкавы аркестр і джазавую групу, набываліся кніжкі для бібліятэкі.

Полк адыгрываў цэнтральную ролю ў грамадскім жыцці Маладзечна. На свята, якія ладзіў полк, запрашалі мясцовых з ліку высокапасадоўцаў і мясцовай шляхты. Асабліва адзначаўся Дзень стварэння палка. Спачатку гэта было 17 снежня, а пазней рашэннем афіцэраў свята перанеслі на 15 жніўня. Гэта зрабілі ў памяць аб баі пад Радзімінам у час савецка-польскай вайны.

Баі 86-га палка ў верасні 1939 года

22 жніўня абвастрыліся нямецка-польскія адносіны, таму ў польскім войску аб’явілі баявую гатоўнасць. 86-ты полк быў гатовы да выканання баявых загадаў.

28 жніўня на чыгуначнай станцыі Маладзечна полк пагрузіўся ў цягнікі і праз Ліду, Ваўкавыск і Варшаву рушыў да Ловіча. 29 жніўня полк прыбыў на месцы, яго раскватаравалі каля вёскі Яцухаў, за 15 кіламетраў ад Ловіча.

86-ты полк быў часткай арміі «Прусы», якая абараняла стык армій «Кракаў» і «Лодзь» на шляху да Варшавы. Галоўнай задачай арміі «Прусы» было не дапусціць прарыву немцаў да Варшавы.

Да 4 верасня маладзечанскі полк рушыў маршам і стаў паміж Воўбарам і Пётркавым-Трыбунальскім.

86-ты полк без першага батальёна, які застаўся ў рэзерве, мусіў стварыць лінію абароны вёскі Буйны праз Лангінаўку-Мілеёвец да вёскі Вітаў. Тое месца было нявыгаднае, на адкрытым полі, і хутка яго пачалі атакаваць нямецкія авіяцыя і артылерыя. Таму палку загадалі будаваць новыя ўмацаванні бліжэй да Пётркава.

86-ты полк не здолеў пабудаваць дасканалую і трывалую лінію абароны Пётркава-Трыбунальскага, што ў хуткім часе прынесла фатальныя страты.

5 верасня нямецкія танкі, якія падтрымала артылерыя і авіяцыя, атакавалі маладзечанскі полк. Удар прынялі першы і трэці батальёны – яны стрымалі першую атаку немцаў і нават знішчылі некалькі дзясяткаў танкаў. Другую хвалю атакі немцы скіравалі на трэці батальён і на стык арміі «Лодзь». Трэці батальён не ўтрымаў абарону, другі батальён пасля вялікіх страт пачаў адступаць. Немцы ўвайшлі ў Пётркаў.

86-ты полк працягваў баі і адступаў праз Пётркаў. Пасля абароны горада ў жывых засталіся каля 10 афіцэраў і 200 жаўнераў з абодвух батальёнаў.

Што засталося ад 86-га палка на сёння?

У Маладзечне амаль не засталося слядоў па 86-м палку, але ў Мінску застаўся цікавы артэфакт. Палкавы звон знаходзіцца ў археалагічным музеі Мінска «Верхні горад». Яго зрабіў мастак Аляксандр Бараўскі. На звоне ёсць некалькі надпісаў:

  • «Dzwon ufundowany staraniem Mińskiego Pułku Strzelców ku czci poległych bohatreów w obronie Ziemi Mińskiej. 1929»
  • «Imię moje Irena»
  • «Poległym ku czci»
  • «Poległym ku czci. Żyjącym ku pamięci. Polsce ku większej chwale»

На баку звона – выява, на якой бачым загінулага воіна, а над ім ікону Божай Маці. На другой выяве – Маці Божая Вастрабрамская.

***

У 2017-м у аграгарадку Жодзішкі на Смаргоншчыне адкрыўся этнаграфічны музей. У гэтым музеі рыхтуецца экспазіцыя пра 86-ы полк. Прашу Вас дапамагчы ў зборы экспанатаў пра жаўнераў гэтага палка: хто служыў ці загінуў (прозвішча і імя), копіі дакументаў, асабістыя рэчы, фотакарткі, ці абмундзіраванне, а таксама любая інфармацыя.

Звяртайцеся да мяне асабіста па тэл. : +375(29)619-64-72

Ці пішыце на мой e-mail: info@fra-mil.by.

Францішак ЖЫЛКА.

***

Жаўнеры 86-га пяхотнага палка, загінулыя у баях з немцамі і пахаваныя на вайсковых могілках у Пётркаве-Трыбунальскім у Польшчы

п/п Прозвішча і імя Дата смерці
1 Ахемовіч Міхал, стралец 5.09.1939
2 Акутко(а), стралец 5.09.1939
3 Алеша Адам, стралец 5.09.1939
4 Аніхіўль Віктар, стралец 8.09.1939
5 Арайскі Роберт, стралец 16.09.1939
6 Бабышко(а) Антоні, стралец 5.09.1939
7 Бахоўскі Фэлікс, стралец 5.09.1939
8 Баёр Казімір (1915 г.н.), капрал 23.09.1939
9 Барташэвіч Юзаф, стралец 5.09.1939
10 Бялецкі Генрых (1914 г.н.), стралец 5.09.1939
11 Бітко(а) Юзаф 5.09.1939
12 Бабенько Антоні (1917 г.н.), стралец 5.09.1939
13 Бабаец Станіслаў, стралец 13.09.1939
14 Багінскі Баляслаў, стралец 5.09.2019
15 Багуцкі Яўген, капрал 5.09.1939
16 Баярунец Альберт 09.1939
17 Баён Казімір (1915 г.н.), стралец 5.09.1939
18 Барошчык Павел (1906 г.н.), стралец 5.09.1939
19 Бароўка Юліян (1912 г.н.), стралец 14.09.1939
20 Барусевіч Вацлаў, стралец 5.09.1939
21 Бравэрман В., стралец 5.09.1939
22 Броўка Адольф (1913 г.н), стралец 5.09.1939
23 Броўка Ян (1912 г.н.), стралец 5.09.1939
24 Бярозка С., стралец 5.09.1939
25 Буцко Васіль (1914 г.н.), стралец 5.09.1939
26 Бучко Міхал, стралец 5.09.1939
27 Буклак Міхал, стралец 5.09.1939
28 Бусловіч Станіслаў, стралец 5.09.1939
29 Цапута Ян (1913 г.н.), стралец 17.09.1939
30 Цехадкевіч Тэадор, стралец 5.09.1939
31 Хадакевіч Тэадор, стралец 5.09.1939
32 Хадкевіч Тэадор, стралец 5.09.1939
33 Цехановіч Генрых, стралец 5.09.1939
34 Цяжкі Станіслаў, старшы стралец 9.09.1939
35 Царыльскі Уладзіслаў, стралец 5.09.1939
36 Цыбульскі Мечыслаў, плутановы 5.09.1939
37 Цыгель Станіслаў, стралец 10.09.1939
38 Цымбаліст Браніслаў, стралец 5.09.1939
39 Чаплінскі Генрых (4.12.1916 г.н.), стралец 5.09.2019
40 Чэнтарыцкі Юзаф, санітар 9.09.1939
41 Чэрняк Леанард, падафіцэр 1939
42 Чэрняўскі Юзаф (4.12.1916 г.н.), стралец 5.09.1939
43 Чэрвін Андрэй, стралец 14.09.1939
44 Чэсноўскі Вацлаў, стралец 5.09.1939
45 Чычын Баляслаў, стралец 5.09.1939
46 Дамброўскі Адам, стралец 5.09.1939
47 Даленгоўскі Казімір, стралец 5.09.1939
48 Дарошчык Павел (1906 г.н.), стралец 5.09.1939
49 Драбінскі Уладзіслаў, капрал 5.09.1939
50 Драгон Фэлікс, стралец 5.09.1939
51 Драздоўскі Уладзіслаў, стралец 13.09.1939
52 Дучак Міхал, стралец 5.09.1939
53 Дудак Адам (1915 г.н.), капрал 19.09.1939
54 Дудак (Дудка) Юзаф, стралец 23.09.1939
55 Дзедзюх Браніслаў, стралец 5.09.1939
56 Дзікоўскі Казімір, стралец 13.09.1939
57 Дзюба Вацлаў(15.08.1915 г.н.), стралец 9.09.1939
58 Фэлк Вэлсы, стралец 5.09.1939
59 Федаровіч Адольф (29.06.1917 г.н.), стралец 5.09.1939
60 Федасюк Аляксандр (1.03.1911 г.н.), стралец 9.09.1939
61 Фігурэвіч Станіслаў, стралец 9.09.1939
62 Фралецкі Казімір, стралец 5.09.1939
63 Франкоўскі Люцыян, стралец 5.09.1939
64 Франчкоўскі Казімір , стралец 5.09.1939
65 Габрыкельчык Антоні, стралец 9.1939
66 Ганецкі Васіль, стралец 5.09.1939
67 Ганчарык Юзаф, стралец 9.1939
68 Гаўлоўскі Эдмунд, капрал 13.09.1939
69 Гедар (Гедас) Мар’ян, стралец 5.09.1939
70 Гінько Генрых, падхарунжы 5.09.1939
71 Глудзь Пётр, капрал 6.09.1939
72 Гужынскі Браніслаў, стралец 5.09.1939
73 Гужынскі Станіслаў, стралец 9.1939
74 Грабоўскі Станіслаў, стралец 3.09.1939
75 Грыбовіч (Рыбовіч), стралец 5.09.1939
76 Грычко Эдвард (1914 г.н.), стралец 5.09.1939
77 Грыгарэвіч Ян, стралец 5.09.1939
78 Грынчэль Эдвард, стралец 9.1939
79 Гетмановіч Казімір(21.04.1912 г.н.), стралец 5.09.1939
80 Ідзяк Віктар, стралец 5.09.1939
81 Ідзікоўскі Аляксандр, стралец 9.1939
82 Янкевіч Алойзы, стралец 5.09.1939
83 Янкоўскі Вінцэнты (1911 г.н.), стралец 5.09.1939
84 Яраш Казімір, стралец 5.09.1939
85 Ястровіч Уладзіслаў, стралец 5.09.1939
86 Ялонак Войцех, стралец 9.1939
87 Язёрак Валенты, стралец 5.09.1939
88 Юлель, стралец 5.09.1939
89 Юрчак Міхал (1914 г.н.), стралец 5.09.1939
90 Калішэўскі Мікалай (1916 г.н.), стралец 5.09.1939
91 Карлур Ян, старшы стралец 5.09.1939
91 Касілек Ян, стралец 5.09.1939
92 Кісель Константы, стралец 5.09.1939
93 Клеха Раман (1912 г.н.), стралец 5.09.1939
94 Клімовіч Валер’ян, капрал 5.09.1939
95 Клубовіч Станіслаў, стралец 9.1939
96 Клюк Вінцэнты, капрал 5.09.1939
97 Кноп Антоні, стралец 5.09.1939
98 Ковальчук Ян, стралец 5.09.1939
99 Кавальчык Станіслаў, стралец 5.09.1939
100 Ковель Юзаф (1911 г.н.), стралец 5.09.1939
101 Казткоўскі Чэслаў, стралец 5.09.1939
102 Краецкі Казімір, стралец 9.1939
103 Краеўскі Казімір (1912 г.н.), стралец 5.09.1939
104 Кухарскі Станіслаў, стралец 5.09.1939
105 Кулеша Зыгмунд, стралец 5.09.1939
106 Кулакоўскі Адольф (1909 г.н.), стралец 5.09.1939
107 Курыловіч Антоні, стралец 5.09.1939
108 Кус, стралец 4.09.1939
109 Кузян Антоні (13.06.1903 г.н.), капітан 5.09.1939
110 Квяткоўскі Фларыян (1916 г.н.), стралец 9.1939
111 Ляховіч Эдмунд, стралец 5.09.1939
112 Лямана Ян, шэраговы 8.09.1939
113 Латышонак, шэраговы 5.09.1939
114 Левандоўскі Францішак (1914 г.н.), стралец 5.09.1939
115 Ліпінскі Зыгмунд, стралец 5.09.1939
116 Ліпнік Р., стралец 5.09.1939
117 Лісоўскі Станіслаў, стралец 5.09.1939
118 Лабуцкі Браніслаў (1913 г.н.), стралец 5.09.1939
119 Лабудзкі Брунон (1923 г.н.), стралец 23.09.1939
120 Лавыш Ян (1917 г.н.), стралец 7.09.1939
121 Ладзята Станіслаў (1915 г.н.), плутановы 9.1939
122 Мацкіна Ян, стралец 5.09.1939
123 Маеўскі Баляслаў (1911 г.н.), капрал 27.09.1939
124 Маеўскі Леон (1914 г.н.), стралец 5.09.1939
125 Макоўскі Браніслаў, стралец 9.09.1939
126 Максімовіч Юзаф, стралец 5.09.1939
127 Малашкевіч, шэраговы 14.09.1939
128 Малалепшы Ігнат (5.07.1914 г.н.), старшы стралец 9.09.1939
129 Мандзяк Антоні, стралец 23.09.1939
130 Маркевіч Аляксандр (1912 г.н.), стралец 5.09.1939
131 Машкевіч Фабіян, стралец 13.09.1939
132 Матэрак Юзаф, стралец 5.09.1939
133 Матэчка Ян (1916 г.н.), стралец 9.09.1939
134 Матавіскі Уладзіслаў, стралец 5.09.1939
135 Матусяк Уладзіслаў, стралец 14.09.1939
136 Матузеўскі Браніслаў, стралец 5.09.1939
137 Мазуркевіч Станіслаў (1914 г.н.), стралец 5.09.1939
138 Млаз Аляксандр, стралец 5.09.1939
139 Млынарчык Станіслаў (1918 г.н.), стралец 5.09.1939
140 Млынарчык Збігнеў (3.02.1911 г.н.), стралец 5.09.1939
141 Малачавы Аляксандр, стралец 9.09.1939
142 Місевіч Францішак (8.04.1911 г.н.), стралец 9.09.1939
143 Маначэк Караль (1913 г.н.), стралец 5.09.1939
144 Мараўскі Францішак Міхал (6.08.1897 г.н.), маёр 5.09.1939
145 Маторак Юзаф, стралец 5.09.1939
146 Мажэй Канстанты, стралец 5.09.1939
147 Надольскі Зянон, стралец 5.09.1939
148 Нетупскі Пётр (1912 г.н.), стралец 5.09.1939
149 Навасельскі Зыгмунд, стралец 5.09.1939
150 Аградовіч Эдмунд (31.08.1912 г.н.), стралец 3.10.1939
151 Акуловіч Браніслаў, стралец 9.09.1939
152 Алемовіч Уладзіслаў, стралец 5.09.1939
153 Алентовіч Браніслаў, стралец 5.09.1939
154 Орпых Юзаф (1916 г.н), стралец 5.09.1939
155 Палюх Мар’ян (1917 г.н.), стралец 5.09.1939
156 Палюх Валер’ян, стралец 9.1939
157 Панкрац Эрык (28.11.1914 г.н.), стралец 9.1939
158 Парантовіч Міхал, стралец 5.09.1939
159 Павэлчык Фэлікс, стралец 9.9.1939
160 Паўляк Мар’ян, стралец 5.09.1939
161 Паўляк В., стралец 5.09.1939
162 Паўлоўскі Чэслаў Міхал (18.06.1906 г.н.), падпаручнік 5.09.1939
163 Перскі Абрам, стралец 9.1939
164 Песяк Уладзіслаў, стралец 9.1939
165 Петрык, капрал 5.09.1939
166 Пёнтак Тадэвуш Пётр, стралец 5.09.1939
167 Пошвалд Леон, стралец 9.1939
168 Пучынскі Станіслаў, стралец 9.1939
169 Радзевіч Станіслаў, стралец 5.09.1939
170 Радзішэўскі Браніслаў 5.09.1939
171 Рак Аляксандр, (22.06.1914 г.н.), падпаручнік 5.09.1939
172 Расткоўскі Чэслаў, стралец 5.09.1939
173 Раткевіч Міхал (1917 г.н.), стралец 5.09.1939
174 Ружанскі Генрых (1910 г.н.), стралец 5.09.1939
175 Рудніцкі Вацлаў, стралец 5.09.1939
176 Руной Антоні, стралец 5.09.1939
177 Рушкевіч Антоні (1918 г.н.), стралец 9.1939
178 Руткевіч Тадэвуш (26.12.1916 або 26.05.1916 г.н.), стралец 5.09.1939
179 Саган Юзаф, стралец 5.09.1939
180 Самаль Пётр (01.01.1914 г.н.), стралец 5.09.1939
181 Санітарнік, стралец 5.09.1939
182 Савіцкі Альфонс (27.12.1915 г.н.), старшы стралец 9.09.1939
183 Сенкевіч Станіслаў (28.11.1915 або 28.09.1915 г.н.), падафіцэр 5.09.1939
184 Сестрынцэвіч Чэслаў (18.04.1911 г.н.), падпаручнік 3.09.1939
185 Слановіч Вітальд, стралец 5.09.1939
186 Сабалеўскі Люцыян, капрал 9.1939
187 Спес Мар’ян, стралец 9.1939
188 Станіслаўчык Браніслаў, стралец 5.09.1939
189 Станкевіч Ян, стралец 5.09.1939
190 Старонь Пётр (1915 г.н.), стралец 5.09.1939
191 Судэцкі Аляксей, стралец 5.09.1939
192 Сулейка Уладзіслаў, стралец 5.09.1939
193 Сыпнеўскі Леон (1914 г.н.), капрал 24.09.1939
194 Шабан Віталь (1916 г.н.), стралец 5.09.1939
195 Шары Ян (29.10.1910), падхарунжы 5.09.1939
196 Шпаркоўскі Юзаф, стралец 5.09.1939
197 Шумель Юліян, стралец 5.09.1939
198 Шумыловіч Вітальд, стралец 5.09.1939
199 Шымановіч Міхал, стралец 5.09.1939
200 Шыманскі Ян (1915 г.н.), стралец 5.09.1939
201 Сцебарака Міхал, стралец 5.09.1939
202 Святоха Юліян, стралец 9.09.1939
203 Свянткоўскі Юліян, стралец 5.09.1939
204 Сверк Чэслаў, стралец 5.09.1939
205 Тэндэрэнда Чэслаў, стралец 5.09.1939
206 Цігурэвіч Станіслаў, стралец 5.09.1939
207 Талстыка Казімір, стралец 5.09.1939
208 Трабушэўскі Баляслаў (1916 г.н.), стралец 5.09.1910
209 Трасценка Браніслаў, стралец 3.09.1939
210 Трэпізарт Зыгмунд, стралец 5.09.1939
211 Тур Міхал (15.02.1914 г.н.), стралец 5.09.1939
212 Тылкоўскі Антоні (1910 г.н.), стралец 5.09.1939
213 Уласевіч Вацлаў, стралец 5.09.1939
214 Урбанэк Мечыслаў, стралец 9.1939
215 Урбанскі Яўген (1912 г.н.), паручнік 5.09.1939
216 Урбелевіч Ян, капрал 5.09.1939
217 Уркевіч Ян, капрал 5.09.1939
218 Устасевіч Вацлаў, стралец 5.09.1939
219 Ушакевіч Фэлікс, стралец 5.9.1939
220 Вахала Уладыслаў, старшы стралец 5.9.1939
221 Валавіч Баляслаў, стралец 5.09.1939
222 Васілеўскі Генрых Зыгмунд, капрал 5.09.1939
223 Васількоўскі Павел (1910 г.н.), стралец 5.09.1939
224 Весялоўскі Ян (1914 г.н.), стралец 5.09.1939
225 Вежэўскі Аляксандр, стралец 5.09.1939
226 Венцэк Юзаф (1914 г.н.), стралец 9.1939
227 Вільчэўскі Аляксандр, стралец 5.09.1939
228 Вісякевіч Ян, стралец 9.09.1939
229 Улазла Юзаф (1916 г.н.), стралец 3.09.1939
230 Вайцехоўскі Зянон, стралец 5.09.1939
231 Вайслякевіч Ян, стралец 5.09.1939
232 Войтус-Тарасевіч Вітальд, стралец 5.09.1939
233 Задыкевіч Казімір, стралец 5.09.1939
234 Залеўскі Яўген, стралец 5.09.1939
235 Залеўскі Станіслаў, стралец 5.09.1939
236 Залуцкі Эдмунд, капрал 5.09.1939
237 Замана Ян, стралец 5.09.1939
238 Зарося, стралец 5.09.1939
239 Зглашыцкі Юзаф, стралец 5.09.1939
240 Зелінскі Вацлаў (05.02.1916 г.н.), стралец 5.09.1939
242 Зімноха Віктар (15.10.1913 г.н.), стралец 5.09.1939
242 Зукерман Пэйзах, стралец 5.09.1939
243 Зыдкевіч Фэлікс (1908 г.н.), стралец 5.09.1939
244 Жэракевіч Фэлікс, стралец 5.09.1939
245 Жолстык Казімір, стралец 5.09.1939
246 Жулкеўскі Эдмунд, стралец 5.09.1939
247 Жураўскі Фларыян, стралец 5.09.1939
248 Жылінскі Вацлаў, стралец 5.09.1939
249 Жылка Францішак, стралец 5.09.1939
250 Жытневіч Вітальд (1915 г.н.), стралец 9.1939