Валанцёры пошукавага атрада «Анёл» і РАУС Маладзечна шукаюць Германа Аляксеевіча Кулёміна 1947 года нараджэння.

Мужчына жыве ў Маладзечне на вуліцы Радашкавіцкай. 8 мая каля 10.00 ён сышоў з дома ў невядомым кірунку. І сёння месца яго знаходжання невядомае.

Прыкметы: рост 170 сантыметраў, худы, шэра-блакітныя вочы, сівыя валасы.

Асобыя прыкметы: татуіроўкі – на адным плячы – сонца, на другім – магільны грудок з крыжам і надпісам «Не забуду мать родную»; на ўнутраным баку перадплечча – галава жанчыны, шклянка і бутэлька, на пальцах – літары, на кісці – паўкруг сонца з промнямі. Няма зубоў, вельмі дрэнная гаворка.

Быў апрануты: чорныя штаны, гумовыя чорныя боты, акуляры ў карычневай аправе, драпавая кепка, цёмны пінжак. З сабой меў вядро і жалезны шуфаль.

Хворы на дэменцыю, ёсць прыкметы хваробы Альцгеймера.

Усіх, хто валодае інфармацыяй пра месцазнаходжанне Германа Кулёміна, просяць паведаміць па тэлефонах: 8 (025) 959-36-48, 8 (029) 181-71-29 або 102.

• Текст доступен на языке: Русский