Фота Настассі Уткінай.

Міністэрства аховы здароўя паведаміла дадзеныя па COVID-19 на 11 мая.

Усяго ў Беларусі правялі больш за 274 тысячы тэстаў на каранавірусную інфекцыю.

Па стане на 11 мая ў краіне зафіксавалі 23906 выпадкаў захворвання на COVID-19. Прырост за суткі склаў 933 выпадкі.

Ачунялі і выпісаныя з бальніц 6531 чалавек. За суткі — 125.

За ўвесь час памерлі 135 чалавек. За суткі — 4.