На месцы здарэння. Фота УУС Мінаблвыканкама.

У Мінскім раёне 7 мая каля 17:55 на 11 кіламетры аўтадарогі Сенніца – Прылукі – Самахвалавічы супрацоўнікі АДАІ Мінскага РУУС спынілі  «Фольксваген», за рулём якога знаходзіўся 12-гадовы хлопчык. Натуральна, дзіця правоў кіравання дадзенага аўто не мела.

На пярэднім пасажырскім сядзенні аўто знаходзіўся яго бацька, 40-гадовы жыхар аграгарадка Сенніца. Бацьку за перадачу кіравання транспартным сродкам асобе, якая не мае правоў кіравання, вынеслі пастанову па частцы 1 арт. 18.19 КаАП.

• Текст доступен на языке: Русский