Пра пажар у Куранцы, на вуліцы Камсамольскай, у Вілейскі РАНС паведамілі 9 мая, у 9.50.
Тэлефанавала мясцовая жыхарка. Яна расказала, што з суседняга дома ідзе дым. Калі выратавальнікі прыехалі на месца, жылы дом быў зачынены на замок. Унутры нікога не было. У адным з пакояў тлела канапа і пасцель на ёй. Абгарэў таксама і пакой, дзе стаяла канапа.
Як распавялі ў Вілейскім РАНС, дом быў жылы, але не электрыфікаваны. Ахвяр няма. Спецыялісты праводзяць праверку.
• Текст доступен на языке: Русский