У суботу, 16 мая, сталічны «Энергетык» прыме брэсцкае «Дынама» у Маладзечне на стадыёне «Гарадскі». Пачатак у 15:00.

Раней «студэнты» прымалі сапернікаў на штучнай траве стадыёна РЦАР-БДУ на вуліцы Сямашкі. Аднак сінтэтычнае поле ў перыяд ад мая да лістапада па рэгламенце БФФ не можа быць выкарыстана для правядзення матчаў вышэйшай лігі.