Атрутны карняплод. Фота СК.

Па дадзеных следства, 9 мая 39-гадовы жыхар вёскі Кажамякіна Краснапольскага раёна на Магілеўшчыне сарваў на ўчастку побач з домам карняплод і прынёс яго ў дом, памылкова мяркуючы, што гэта ядомая гародніна.

Мужчына і яго 10-гадовая пляменніца з’елі карняплод, пасля чаго адчулі рэзкае пагаршэнне самаадчування. Нягледзячы на ​​аказаную дактарамі дапамогу, мужчына і дзяўчынка памерлі.

Па дадзеным факце следствам праводзіцца праверка. Папярэдне ўстаноўлена, што загінулыя з’елі вёх атрутны (іншая назва-цыкута). Прызначылі батанічную экспертызу.

• Текст доступен на языке: Русский