Пётр Міклашэвіч падчас мітынгу. Фота mlyn.by.

Старшыня Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь Пётр Міклашэвіч прыняў удзел ва ўрачыстым мітынгу, які напярэдадні Дня Перамогі правялі ля мемарыяльнага комплекса памяці Мікалая Гастэлы ля пасёлка Радашкавічы, піша mlyn.by.

– Для мяне гэтае месца таксама памятнае, – адзначыў ён. – Больш за 50 гадоў, яшчэ  вучнем Рабунскай школы, што на Вілейшчыне, любіў хадзіць разам з аднакласнікамі партызанскімі сцежкамі. Паходы, як правіла, завяршаліся тут, ля мемарыяльнага комплекса памяці Мікалая Гастэлы, гледзячы на ​​які, гэтак жа, як і шмат гадоў таму, захоплівае дух і сціскаецца сэрца.

 

• Текст доступен на языке: Русский