Фота abcnews.com.

У Беларусь паступіла сто тысяч экспрэс-тэстаў на антыцелы да СOVID-19, паведаміў сёння журналістам галоўны доктар Рэспубліканскага цэнтра арганізацыі медыцынскага рэагавання Эдуард Вальчук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

– У суботу ў Беларусь з Кітая паступіла партыя тэст-сістэм. Гэта экспрэс-тэсты для вызначэння антыцелаў у крыві на вірус СOVID-19. Яны набытыя за сродкі нашых грамадзян, якія былі накіраваны на дабрачынны рахунак Міністэрства аховы здароўя, – сказаў Эдуард Вальчук.

Усе тэст-сістэмы ўжо размеркаваныя па арганізацыях аховы здароўя.

– Ужо распачата адгрузка. Першы груз забрала Брэсцкая вобласць яшчэ ў нядзелю. Апошнія тэсты плануем раздаць ўжо сёння. Гэтая партыя тэстаў паступае ў арганізацыі аховы здароўя для выяўлення захворвання падчас яго разгару альбо для дыягностыкі перанесеных лёгкіх формаў захворвання, – адзначыў галоўны доктар.

Эдуард Вальчук падкрэсліў, што экспрэс-тэсты размеркаваныя ў адпаведнасці з узроўнем захворвання ў абласцях і Мінску.

– Яны размяркоўваліся ў адпаведнасці з патрэбай у цяперашні час, каб некалькі разгрузіць нашы асноўныя лабараторыі, якія працуюць над дыягностыкай СOVID-19, – дадаў ён.

Як адзначылі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя, размеркаваныя экспрэс-тэсты ў наступным парадку: Мінск – 20 тысяч штук, Віцебская і Брэсцкая вобласці – па 11 тысяч, Гомельская, Гродзенская, Магілёўская вобласці – па 10 тысяч. Спецыялісты Мінскай вобласці, якія таксама аднымі з першых атрымалі 13 тысяч экспрэс-тэстаў, ужо сёння развозяць іх па бальніцах. Акрамя таго, установам аховы здароўя, якія ўваходзяць у сістэму Міністэрства аховы здароўя, перададзеныя 10 тысяч штук.

Плануецца, што выкарыстоўваць экспрэс-тэсты пакуль што будуць толькі ўстановы аховы здароўя.

На наступным тыдні чакаюцца дадатковыя пастаўкі, пасля чаго ў краіне ўсім жадаючым будзе прадстаўленая магчымасць праходзіць тэставанне.

Экспрэс-тэсты паказваюць наяўнасць антыцелаў. У перыяд разгару клінічных сімптомаў яны выяўляюць наяўнасць імунаглабулінаў М, якія сведчаць аб актыўным інфекцыйным працэсе. Калі чалавек перахварэў некаторы час таму, у яго з’яўляюцца імунаглабуліны G. Пры наяўнасці падазрэнняў, звязаных з перанесеным ў лёгкай форме захворваннем, можна будзе прайсці тэставанне, каб пацвердзіць іх ці абвергнуць.

• Текст доступен на языке: Русский