Фота .takefoto.ru.

1—30 чэрвеня 2020 году беларускія вікіпэдысты ладзяць мясцовае кола восьмага штогадовага фотаспаборніцтва «Вікі любіць Зямлю» («ВЛЗ»), паведамляюць арганізатары.

Удзельніцы і ўдзельнікі фатаграфуюць мясцовыя помнікі прыроды і маляўнічыя краявіды у сваіх краінах і загружаюць іх у Вікісховішча. Задача спаборніцтва «Вікі любіць Зямлю» – збор здымкаў прыродных запаведнікаў, прыродаахоўных тэрыторый, нацыянальных паркаў, маляўнічых краявідаў і адметных садоў, каб праілюстраваць артыкулы ў вольнай энцыклапедыі Вікіпэдыя. Для загрузкі падыдуць выявы ўсялякіх прыродных абшараў, як дзяржаўнага, гэтак і мясцовага значэння.

Кожны здымак мае быць:
1. знятым і загружаным самастойна;
2. загружаным ад 1 да 30 чэрвеня 2020 года па беларускім часе ў Вікісховішча;
3. пад вольнай ліцэнзіяй;
4. змяшчаць вызначаны помнік прыроды Беларусі.

Можна ўдзельнічаць у спаборніцтве «ВЛЗ» з некалькімі здымкамі прыродаахоўных тэрыторыяў Беларусі. Удзельніцы і ўдзельнікі маюць падаць спосаб сувязі з імі, каб мець права выйграць узнагароду.

Да 1 верасня 2020 года журы абвяшчае дзесяць мясцовых пераможцаў для ўдзелу ў міжнародным коле фотаспаборніцтва ад Беларусі. На ўзнагароду могуць вылучацца здымкі ад двух мегапікселяў.

Пры вызначэньні пераможцаў спаборніцтва журы прымае да ўвагі: выразнасць, выкарыстанне святла і перспэктыву здымка, арыгінальнасць і карыснасць выявы для Вікіпедыі.

Спадарожна ў чэрвені ладзіцца мясцовае тэматычнае спаборніцтва па стварэнні артыкулаў пра помнікі прыроды Беларусі. Загружаць здымкі варта праз Майстар загрузкі з наладкай да спаборніцтва. Таксама магчыма скарыстаць дадатак для смартфона і прыладу для масавай запампоўкі выяваў у Вікісховішча.

Падрабязней пра фотаспаборніцтва:
* «Вікі любіць Зямлю» у Беларускай Вікіпедыі;
https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/Вікіпэдыя:Праект:Вікі_любіць_Зямлю
* «Вікі любіць Зямлю-2020» у Беларусі (на Вікісховішчы);
https://commons.wikimedia.org/wiki/Commons:Wiki_Loves_Earth_2020_in_Belarus
* Міжнародная старонка «Вікі любіць Зямлю-2020».
https://commons.wikimedia.org/wiki/Commons:Wiki_Loves_Earth_2020/be-tarask