Фота Настассі УТКІНАЙ.

Пра гэта peramoga.by расказала галоўны доктар Вілейскай ЦРБ Ірыны Макарава.

– Калі пачалася каранавірусная інфекцыя, у вобласці было прынята рашэнне частку бальніц перапрафіляваць для аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з пнеўманіяй, верагоднымі або пацверджанымі выпадкамі каранавирусной інфекцыі. Таму праз цэнтр экстраннай медыцынскай дапамогі да гэтага часу мы накіроўвалі віляйчан у Валожынскую, Маладзечанскую, Мінскую раённую бальніцы.

Але гатоўнасць нашай Вілейскай ЦРБ была заўсёды да прыёму хворых: мы паступова абсталёўвалі аддзяленні кіслародам, падрыхтоўвалі персанал, закуплялі неабходныя сродкі індывідуальнай абароны, размяркоўвалі абавязкі.

З часам, калі сітуацыя з інфекцыйнымі захворваннямі развівалася, было прынята рашэнне перапрафіляваць ад 8 мая тэрапеўтычнае аддзяленне Вілейскай ЦРБ, якое ўжо перанеслі ў хірургічны корпус са старога будынка, на 45 ложкаў у інфекцыйнае аддзяленне №1, а траўматалагічнае аддзяленне на 30 ложкаў – у інфекцыйнае аддзяленне №2. У сувязі з гэтым усё вілейскія пацыенты былі накіраваны назад у Вілейку, а з 11 траўня мы прымаем да нас і пацыентаў з іншых раёнаў.

Менавіта таму ў апошні час каля прыёмнага аддзялення раённай бальніцы было нямала «хуткіх».

Па словах галоўнага доктара, для перапрафілявання аддзяленняў выканалі ўсе рэкамендацыі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі супрацоўнікаў інфекцыйнай кафедры медыцынскага універсітэта і медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі, маладзечанскіх калег, якія маюць такі досвед.

Вызначылі «чыстыя» і «брудныя» зоны па пэўным алгарытме працы. Зараз значная частка хворых на пнеўманію, не мае пацверджання каранавіруса. Па словах Ірыны Макаравай, аддзяленні працуюць у штатным рэжыме, ёсць у дастатковай колькасці сродкі індывідуальнай абароны, антысептыкі і дэзсродкі. Устаноўлены дадатковыя кропкі для падачы кіслароду, хапае неабходных лекаў.

Правяліі больш за 380 абследаванняў на каранавірус. Ад 29 сакавіка і па 11 мая ў Вілейскім раёне зарэгістравана 56 станоўчых выпадкаў.

12 віляйчан цалкам вылечыліся і выпісаныя, іншыя праходзяць лячэнне амбулаторна і ачуньваюць.

У значнай часткі тых, хто захварэў інфекцыя працякае ў лёгкай форме. Што тычыцца медыцынскіх работнікаў, то яны ўсе настроеныя на працу. У бальніцы падведзена 20 дадатковых кропак кіслароду.

Ад сёння ў Вілейскай ЦРБ з’явіліся экспрэс-тэсты на каранавірус.

• Текст доступен на языке: Русский