Фота Настассі УТКІНАЙ.

Міністэрства аховы здароўя паведаміла статыстыку па COVID-19 на 12 мая.

У Беларусі правялі больш за 284 тысячы тэстаў на каранавірусную інфекцыю.

З пачатку ўспышкі зафіксавалі 24873 выпадкі COVID-19. Прырост за суткі склаў 967 выпадкаў.

Паправіліся і выпісаныя з бальніц 6974 чалавекі. За суткі — 443 пацыенты.

Памерлі 142 чалавекі. За суткі — 7 чалавек.