На месцы здарэння.

11 мая, каля дзесяці вечара, на мяжы Ашмянскага і Астравецкага раёнаў машына сутыкнулася з ласём, паведамляе ДАІ УУС Гродна. 

Здарэнне адбылося каля вёскі Талоцішкі. За рулём аўтамабіля «Форд» была 34-гадовая астраўчанка. Яна наехала на лася, які перабягаў дарогу.

Удар прыйшоўся на бок кіроўцы. Жанчыну з цяжкімі траўмамі шпіталізавалі.

• Текст доступен на языке: Русский