Фота theafterlife.ru.

Пяць чалавек сталі ахвярамі пажару, які ўзнік у аддзяленні рэанімацыі ў бальніцы Святога Георгія ў Санкт-Пецярбургу (Расія). Пра гэта tass.ru паведамілі ў экстраных службах.

«Падчас пажару загінулі пяць пацыентаў, падлучаных да ШВЛ [апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх]», – сказала крыніца.

Сігнал пра ўзгаранне паступіў у МНС РФ а 6:23.

У памяшканні на шостым паверсе бальніцы гарэла абстаноўка на плошчы 10 квадратных метраў. У 06: 55 узгаранне лакалізавалі.

У тушэнні бальніцы, якая прымае толькі пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй, было задзейнічана 15 адзінак спецтэхнікі і 75 пажарных, піша moika78.ru.

• Текст доступен на языке: Русский