Алег Дзярновіч у Крэве. Фота Аляксея Чубата.

Ад 20 ліпеня па 3 жніўня ў Крэве будзе працаваць валанцёрскі археалагічны летнік пад кіраўніцтвам кандыдата гістарычных навук Алега Дзярновіча.

– У ліпені будзем працаваць на старажытным, дазамкавым Крэве, – падзяліўся Алег Дзярновіч з карэспандэнтам. – Але ўжо і ў гэтым месяцы павінны распачацца кансервацыйныя працы на ўсходняй сцяне замка.

Вы цікавіцеся гісторыяй і археалогіяй? Тады таксама можаце паўдзельніць у раскопках, запланаваных на ліпень-пачатак жніўня. Рэгістрацыя ўжо адкрытая – вось тут.

Трымаем асабістую дыстанцыю, але максімальна збліжаем яе з рыдлёўкамі. Насуперак усяму, капаем Крэва, кажуць арганізатары.

Пра раскопкі ў Крэве мы пісалі ў 2017 і 2019 гадах, а таксама расказвалі пра зборнік навуковых артыкулаў, прысвечаны мястэчку.

• Текст доступен на языке: Русский