Фота Дар'і Буракінай для TUT.BY.

Сёння Аляксандр Лукашэнка абмяркаваў з членамі ўрада і кіраўніцтвам адміністрацыі прэзідэнта Указ аб сацыяльнай падтрымцы асобных катэгорый грамадзян і эпідабстаноўку ў краіне.

«Рэгіянальная газета» прыводзіць асноўныя тэзісы, якія агучылі па гэтых пытаннях.

«Вакансій у краіне дастаткова»

Лукашэнка адзначыў, калі чалавек страціў працу ці ж у яго няма на сённяшні дзень нейкай прымальнай працы, то вакансій дастаткова, у тым ліку ў Мінску.

— І гэты няпросты час чалавек павінен спакойна пражыць, уладкаваўшыся на іншую працу. Можа быць, не зусім прымальную і любімую ім.

Па словах Лукашэнкі, у Беларусі абралі метад барацьбы з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі, каб пры захаванні жыцця і здароўя людзей працягваць эканамічную дзейнасць у дзяржаве.

Мясцовыя органы вырашаць, каму дапамагаць

Пытанні па аказанню падтрымкі з боку дзяржавы асобным прадпрыемствам і грамадзянам будуць вырашацца на ўзроўні мясцовых органаў улады.

— Усе грашовыя сродкі, якія мы можам сёння накіраваць на падтрымку канкрэтных прадпрыемстваў і грамадзян, павінны быць накіраваны на месцы. Перш за ўсё — губернатарам. Яны разбяруцца, каго падтрымліваць.

Лукашэнка падкрэсліў, што не варта спадзявацца выключна на дапамогу з боку. Па яго словах, падтрымліваць трэба тых, хто мае патрэбу ў падтрымцы і хто сам варушыцца. У якасці прыкладаў ён прывёў рэстаранны бізнэс і калійную галіну.

Фота Настассі Уткінай.

«Галавой усё адказваюць за смяротнасць насельніцтва»

Лукашэнка на нарадзе адзначыў, што метадам па рэагаванні на коронавирус ўжо скарысталіся і іншыя дзяржавы. Аднак ён не ўдакладніў, што гэта за краіны.

Лукашэнка падкрэсліў, што ў цяперашніх эпідэміялагічных умовах галоўнае зусім не статыстыка па колькасці тых, хто захварэў, а выратаванне жыццяў людзей.

— Будзем лячыць людзей, будзем глядзець, што будзе далей. Але хачу ў сувязі з тым, што я падняў гэтае пытанне, катэгарычна папярэдзіць, што галавой усё адказваюць за смяротнасць насельніцтва. Усе гэтыя паказчыкі, кавідаўскія і нават пнеўманійныя, колькі ў нас там учора было, колькі сёння і якая дынаміка, — гэта ўсё сыдзе, гэта ўсё забудуць. А вось людзі, якія загінулі, якіх мы маглі выратаваць, але не выратавалі, — гэта застанецца. Жалезна трэба патрабаваць ад Міністэрства аховы здароўя і дактароў захавання жыцця людзей. Я пра гэта ў храме нядаўна казаў, і я гэта бяру на сур’ёзны кантроль.

Пнеўманіі, лячэнне ў санаторыях, ачаговы метад барацьбы

Лукашэнка таксама сказаў, што галоўная праблема цяпер — гэта пнеўманіі. Па яго словах, у Беларусі няма такога прыросту пнеўманій, як было 2-3 тыдні таму.

Аказваецца, як патлумачыў Лукашэнка, хворыя людзі, у якіх добрая дынаміка і па рашэнню дактароў, далечваюцца ў санаторыях.

У Беларусі ўжываецца ачаговы метад барацьбы з COVID-19, а не франтальны на паўнавартасную ізаляцыю. Хворага чалавека ізалююць, знаходзяць яго кантакты.

— Гэта асаблівасць сённяшняга лячэння ў Беларусі, і мы да гэтых метадаў прыйшлі паступова, — сказаў Лукашэнка.