Ілюстрацыйнае фота wikipedia.org.

Ад 15 мая па 30 верасня пачынаецца паляванне на казулю.

Паляваць можна ў паляўнічых угоддзях на дарослых самцоў, селекцыйных жывёл любога полу і ўзросту на працягу сутак ружэйным спосабам з засады і з падыходу.

Выкарыстоўваць можна наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 1500 джоулей, гладкаствольную паляўнічую зброю і патроны з кулямі або карцеччу, паляўнічыя лукі і арбалеты.

Калі вы сталі відавочцам браканьерства, варварскіх адносінаў да жывёл і раслін, просім паведамляць на кругласутачны «тэлефон даверу» Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь 8- 017-390-00-00.