На месцы здарэння. Фота з сайта МНС.

Сёння, 12 мая, каля 10.40 вілейскім выратавальнікам паведамілі пра ДТЗ у Іжы, што на Вілейшчыне. Патрабавалася дапамога выратавальнікаў, каб дастаць з трактара пацярпелага.

На месцы выратавальнікі ўстанавілі, што трактар перакуліўся на ўзбочыну дарогі. Кіроўцу  заціснула ў кузаве.

Работнікі МНС пры дапамозе адмысловай прылады дэблакавалі мужчыну. Яго з траўмамі шпіталізавалі.  Праводзіцца расследаванне прычын і абставінаў здарэння.

Працуе выратавальнік. Фота з сайта МНС.

• Текст доступен на языке: Русский