Віталь Зялкоўскі. Фота vk.com.

Віталь Зялкоўскі, вядомы ў інтэрнэце як «суровы турыст» з Беларусі, заявіў, што мае намер вылучыцца ў кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі.

«Напісаў заяву ў ЦВК для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты РБ», — напісаў Зялкоўскі на сваёй старонцы Укантакце.

У якасці доказу ён прыклаў скрыншот сваёй заявы 11 мая. Віталь родам з Маладзечна. Вучыўся ў сярэдняй школе №1 імя Янкі Купалы.

У ЦВК ягоная ініцыятыўная група яшчэ не зарэгістравана.

Зялкоўскі праславіўся сваімі суровымі фотамі ля многіх еўрапейскіх славутасцяў.

• Текст доступен на языке: Русский