Супрацоўнікі Маладзечанскага РАУС затрымалі дваіх мужчын, якіх падазраюць у крадзяжы.
Інцыдэнт адбыўся днямі на вуліцы Вольнай у Маладзечне. На лінію 102 патэлефанаваў 62-гадовы пенсіянер, які паведаміў пра тое, што стаў ахвярай зламыснікаў. Па словах заяўніка, невядомыя на вуліцы стукнулі яго і выхапілі з рук торбу, у якой мужчына нёс некалькі пачкаў грэкі, сушкі і бохан хлеба. Пасля гэтага зламыснікі схаваліся ў невядомым кірунку, але пенсіянер запомніў іх, расказала афіцыйны прадстаўнік РАУС Маладзечна Юлія Крук.
Арыенціроўку з прыметамі падазраваных перадалі ўсім нарадах і аператыўным супрацоўнікам. Але падазраваныя ўжо былі затрыманыя. Незадоўга да атрымання арыенціроўкі мужчын заўважылі праваахоўнікі. Падазраваныя хаваліся ў кустах, недалёка ад месца здарэння.

Падазраваных затрымалі і даставілі для разгляду ў РАУС. У ходзе праведзеных мерапрыемстваў мілтцыянеры ўстанавілі, што менавіта гэтыя фігуранты, адкрыта выкралі сумку ў пенсіянера.
Яны сілай вырвалі пакет, што ў руках у пацярпелага засталіся толькі ручкі ад пакета, а на асфальце – крошкі ад сушак. Падчас затрымання мужчыны ўжо былі п’яныя, што пацвердзіла медыцынскае даследаванне.
Дзеянням кожнага з фігурантаў дадуць прававую ацэнку.























