На Мядзельшчыне затрымалі рыбака, які налавіў вугроў на 46 тысяч рублёў

Дзяржінспектары затрымалі на возеры Баторына на Мядзельшчыне мужчыну з рэдкім уловам. Яму ўдалося здабыць 10 асобін вугра, пры гэтым выкарыстаў ён досыць жорсткую прыладу лоўлі — электравуду. Аб гэтым паведамляе Беларусь 1.

У канцы мінулага тыдня ў Нарачанскім краі на возеры Баторына дзяржінспектары затрымалі жыхара Мядзела, які рыбачыў электровудой.

І гэта яго не першая браканьерская вылазка. У 2015 годзе за незаконную здабычу вугра парушальнік атрымаў тэрмін — паўтара гады пазбаўлення волі.

— Канструкцыя гэтай прылады даволі незвычайнай апынулася. Браканьер з выдумкай яго вырабіў. Узяў астрогу, да яе прыматаў провад, які на канцы быў агалёным, перамыкач. Далей провад прымацоўваўся да акумулятара невялікага, які ён замацаваў на поясе. Такім чынам, браканьер сабе забяспечыў мабільнасць. У руцэ ён насіў садок са сваім уловам. І паляваў ён на вугра, — распавяла спецыяліст па сувязях з грамадскасцю Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Вольга Грамовіч.

Парушальнік здолеў вылавіць 10 асобін вугра і яшчэ 5 іншых рыб. Шкода прыродзе склала 46 тысяч рублёў.

Зараз у дачыненні да мужчыны зноў узбуджана крымінальная справа за незаконную рыбалку. Ён знаходзіцца пад вартай.

У інспекцыі нагадваюць, што ў Беларусі аматарская лоўля вугра забаронена.

Аналагічную прыладу выкарыстоўвалі здабытчыкі і на Белым возеры. Іх заўважыла рэйдавая група як раз у той момант, калі мужчыны апускалі драты ў ваду.

Па словах Грамовіч, 10 мая інспектары працавалі на возеры Белым. Яны адпрацоўвалі інфармацыю, якая паступіла па тэлефоне даверу пра тое, што на возеры ёсць сеткі.

У пошуках сетак заўважылі дваіх чалавек на другім беразе, якія ішлі ўздоўж берага і выраблялі нейкія маніпуляцыі. У бінокль інспектары ўбачылі, што яны апускаюць у ваду драты і зразумелі, што гэта, хутчэй за ўсё, электрабраканьеры.

Здабычу інспектары знайшлі пад карчом. У мяшку знаходзілася 5 буйных сазанаў агульнай вагой 26 кілаграмаў. Абаронцы прыроды мяркуюць, што менавіта гэтую рыбу і паспелі вылавіць браканьеры электравудой. У такім выпадку ім давядзецца пакрыць звыш 6 тысяч рублёў за шкоду, якую нанеслі навакольнаму асяроддзю. Улоў адправалі на экспертызу, па выніках якой і стане ясна, ці сапраўды асобін забіў ток.