Фота з архіва “РГ”. Падчас кірмаша вакансій у Вілейцы.

Пра гэта распавялі ў аддзеле ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Вілейскага райвыканкама.

Па словах спецыялстаў, на сёння беспрацоўных на Вілейшчыне больш не стала. Аддзел прапануе каля трохсот вакансій, а зарэгістраваных беспрацоўных  – каля ста.

Хтосьці асвовойвае ад аддзела новую спецыяльнасць, хтосьці адкрывае ІП. На сёння – ніякіх змен, падсумавалі ў аддзеле.

На сайце аддзела вакансій дастаткова. Апошнія – за 30 красавіка. Патрабуюцца супрацоўнікі ў Вілейскі РАУС і РАНС, аптэкі, гандаль, доследны лясгас, аўтапарк, ЦРБ, некаторыя прадпрыемствы і прыватныя арганізацыі.

• Текст доступен на языке: Русский