Фота Настассі УТКІНАЙ.

Міністэрства аховы здароўя устанавіла парадак падаўжэння і скарачэння тэрмінаў знаходжання грамадзян у самаізаляцыі.

Гэта прадугледжана пастановай міністэрства №49 ад 8 мая 2020 года, паведамляе БелТА са спасылкай на інфармацыю Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала.

Тэрміны самаізаляцыі грамадзянам Беларусі, замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства падаўжаюцца, калі пры паўторным правядзенні лабараторнага даследавання біялагічнага матэрыялу атрыманы станоўчы вынік на COVID-19 у асобы, які мае гэтую інфекцыю, або кантакту першага ўзроўню.