Работнікі Маладзечанскага ГРАНС падчас рэспубліканскай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных» накіравалі «лісты увагі і клопату» бацькам шматдзетных сем’яў і сем’яў, з якімі праводзіцца прафілактычная работа.

На тэматычным канверце – сімволіка ведамства і навучальная інфаграфіка, а ў ім –  ліст, з якога бацькі даведаюцца, адкуль можна атрымаць правільную інфармацыю па бяспецы ім самім і іх дзецям, а таксама буклет. У ім – інфармацыя пра тое, як зрабіць знаходжанне дзяцей ва ўласным доме ці кватэры бяспечным.

– Галоўная мэта не толькі гэтай працы, але і іншых мерапрыемстваў, прадугледжаных у рамках дадзенай акцыі,- не дапусціць надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей у побыце, на вуліцы, адпачынку. Гэта магчыма толькі ў тым выпадку, калі і бацькі, і дзеці будуць строга выконваць правілы бяспекі, – тлумачыць першы намеснік начальніка аддзела Андрэй Рабец.

Фотаздымкі забяспечаныя аўтарам.

• Текст доступен на языке: Русский