Злодзей прыхапіў з дачы на Мядзельшчыне бензатрымеры, балоны і кормаздрабняльнік

Narachanka.by паведамляе са спасылкай на Мядзельскі РАУС і РАСК, што на тэрыторыі раёна здзейснілі крадзеж з дачнага дома.

Крадзеж з дачы зафіксавалі ў вёсцы Хмылкі Занарацкага сельсавета.

Там злодзей пранік у дачны дом, скраў два бензатрымеры агульным коштам 200 рублёў, два газавыя балоны, пластмасавую каністру з бензінам.

А таксама з дваровай тэрыторыі забраў механічны кормаздрабняльнік коштам 250 рублёў.