Фота Настассі УТКІНАЙ.

Міністэрства аховы здароўя паведаміла новыя дадзеныя па каранавіруснай інфекцыі.

Усяго зрабілі больш 300 тысяч тэстаў на каранавірус.

На 14 мая ў Беларусі зафіксавалі 26772 выпадкі COVID-19. Прырост за суткі склаў 947 выпадкаў.

За ўвесь час выпісалі з бальніц 8168 пацыентаў, за суткі — 452.

Памерлі 152 чалавекі, за суткі — 5.