Фота Настассі Уткінай.

Пра маладзечанца, які парушае самаізаляцыю, мы пісалі 25 красавіка. Тады парушальнік атрымаў штраф у 810 рублёў. Ён выйшаў пакурыць на двор.

Аднак пасля гэтага мужчына зноў парушаў ізаляцыю. І цяпер штраф ужо – 2 677, 5 рублёў.

Нагадваем, што за парушэнне самаізаляцыі чалавека прыцягваюць да адказнасці па артыкуле 23.4 КаАП Рэспублікі Беларусі: «Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў».

Парушэнне цягне накладанне штрафу ў памеры ад двух да пяцідзесяці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.

– Усе маладзечанцы, хто павінен быць на самаізаляцыі, сумленна выконваюць яе. Толькі гэты мужчына парушае, – кажа афіцыйны прадстаўнік РАУС Маладзечна Юлія Крук.

• Текст доступен на языке: Русский