Фота Настассі УТКІНАЙ.

Парушэння функцыянавання нырак назіралася больш чым у траціны шпіталізаваных пацыентаў з COVID-19, перадае Reuters.

Амерыканскія даследчыкі паведамілі ў чацвер, 14 мая, што у больш за траціну пацыентаў з COVID-19 знайшлі пашкоджанні нырак.

Амаль 15% гэтых пацыентаў мелі патрэбу ў дыялізе.

Даследаванне праводзілася камандай Northwell Health — найбуйнейшага пастаўшчыка медыцынскіх паслуг у штаце Нью-Ёрк, ЗША.

— Мы даследвалі медыцынскія запісы 5449 пацыентаў, якія паступілі на лячэнне. З іх у 36,6% развілася вострая хвароба нырак, — сказаў суаўтар даследавання доктар Кенар Джавэры.

Вынікі даследавання апублікавалі ў часопісе «Kidney International».

Вострая хвароба нырак узнікае, калі ныркі перастаюць працаваць і становяцца няздольнымі адфільтраваць адкіды.

Джавэры расказаў у тэлефонным інтэрв’ю Reuters, што 14,3% пацыентаў з нырачнай недастатковасцю мелі патрэбу ў дыялізе.

Даследаванне з’яўляецца найбуйнейшым на сённяшні дзень у вывучэнні пашкоджання нырак у пацыентаў з COVID-19. Гэта можа быць карысна, сказаў Джавэры, паколькі бальніцы сутыкаюцца з новымі хвалямі пацыентаў з захворваннем. Цяпер COVID-19 зафіксавалі ў больш чым 4,3 мільёна чалавек і ад яго памерлі каля 300 тысяч ва ўсім свеце.

Некалькі груп даследчыкаў адзначылі павелічэнне частоты фіксавання нырачнай недастатковасці сярод пацыентаў з COVID-19. Джавэры і яго калегі колькасна ацанілі гэта па медыцынскім запісам 5449 пацыентаў з COVID-19, якіх шпіталізавалі ад 1 сакавіка да 5 красавіка.

Аказалася, хвароба нырак паўстала на ранняй стадыі: 37,3% пацыентаў паступалі ў бальніцу з нырачнай недастатковасцю ці развівалі такі стан на працягу першых 24 гадзін пасля паступлення.

Па словах Джавэры, у многіх выпадках хвароба нырак узнікала ў той час, калі цяжкахворых пацыентаў трэба было змяшчаць на апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Сярод больш чым 1000 пацыентаў, у якіх была патрэба ў ШВЛ, каля 90% захварэлі на вострую нырачную недастатковасць. Гэта ў параўнанні з 21,7% з 925 пацыентаў, якія развілі стан, але не мелі патрэбу ў механічнай дапамогі пры дыханні.

Па словах Джавэры, у вельмі хворых пацыентаў часта развіваецца хвароба нырак, паколькі іх стан становіцца ўсё больш цяжкім.

— Гэта не адносіцца да COVID-19. Гэта звязана з тым, наколькі вы хворыя, — сказаў ён.

Тым не менш, ведаючы долю пацыентаў, схільных рызыцы, бальніцы могуць планаваць свае абсталяванне і персанал для будучай хвалі каранавіруса.

• Текст доступен на языке: Русский