13 мая ў 15.35 на нумар 101 Маладзечанскага ГРАНС паведамілі пра пажар у вёсцы Чырвонаармейская Гарадоцкага сельскага Савета. Тэлефанаваў мужчына, які ўбачыў, што на суседнім участку гараць хлявы, а ў полі, у метрах шасцідзесяці ад будынкаў, гараць саломы ў рулонах.

Узгаранні здарыліся на ўчастку дома, які выкарыстоўваецца пад лецішча. Гаспадыня жыве ў Мінску, дзе і была ў гэты час.

Пажар цалкам знішчыў драўляны хлеў з дровамі. У хляве з блокамі выгараў дах па ўсёй плошчы і маёмасць. Згарэла 12 тон сломы, якая належала ААТ «Селеўцы», паведамляюць у Маладзечанскім ГРАНС. Прычыну пажару высвятляюць.

МНС папярэджвае: прычынай многіх надзвычайных сітуацый з’яўляецца безадказнасць чалавека і невыкананне правілаў пажарнай бяспекі. Не грэбуйце жыццёва важнымі правіламі. Беражыце сябе і сваіх блізкіх! У выпадку пажару і іншых надзвычайных сітуацый неадкладна тэлефануйце па тэлефонах 101 ці 112, не забываючы ўказваць адрас і месца пажару.

Нагадаем, што 12 мая ў гэтай самай вёсцы адбыўся яшчэ адзін пажар.

• Текст доступен на языке: Русский