На раённым выпускным у Маладзечне. Фота Аксаны Ярашонак.

 Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам віцэ-прэм’ера Ігара Петрышэнку і міністра адукацыі Ігара Карпенку, перадае БЕЛТА.

У цэнтры ўвагі былі тры тэмы: заканчэнне навучальнага года ў сістэме адукацыі, ўступная кампанія і экзамены, летняе аздараўленне і адпачынак дзяцей.

«Ніякіх непатрэбных паслабленняў быць не павінна. Для таго каб вучыцца ў ВНУ, патрэбныя веды. Веды на стол — паступай у ВНУ. Калі гэта школа, давайце вызначымся, як мы будзем праводзіць там выпускныя экзамены па заканчэнні 9 і 11 класаў», – заявіў кіраўнік дзяржавы.