Фота Настассі УТКІНАЙ.

13 мая «Светлы шлях» паведаміў, што ў Смаргонскім занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі зафіксавалі ўспышку віруснымі інфекцыямі. 

Пасля тэстаў у некаторых супрацоўнікаў пацвердзілі станоўчы статус COVID-19. Работнікі санстанцыі, у якіх знайшлі каранавірус, лечацца. Як адзначыла доктар-гігіеніст Святлана Мялюк, яе калегі знаходзяцца ў здавальняючым стане і ідуць на папраўку.

TUT.BY са спасылкай на kraj.by паведамляе, што галоўны санітарны доктар Гродзенскай вобласці Мікалай Кендыш заявіў пра прыкладную колькасць тых, хто захварэў, — гэта каля 10 супрацоўнікаў цэнту гігіены і эпідэміялогіі.

У некаторых супрацоўнікаў быў адмоўны вынік тэсту і толькі сімптомы звычайнага ВРВІ. Гэтыя супрацоўнікі ўжо ачунялі і ходзяць на працу.

Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі працягвае працаваць у штатным рэжыме.

Для аказання арганізацыйнай і метадычнай дапамогі ў Смаргонь прыехалі 2 спецыяліста з Гродзенскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.