На месцы здарэння. Фота забяспечанае РАУС Маладзечна.

У Маладзечанскім раёне міліцыянеры канфіскавалі буйную партыю самагонкі і знайшлі падпольны цэх па вытворчасці самагону.

Пад самагонны завод» была пераабсталяваная адна з гаспадарчых пабудоў на прысядзібным участку 36-гадовага жыхара вёскі Насілава. Яго міліцыя затрымала падчас вырабу чарговай партыі прадукту, расказала афіцыйны прадстаўнік Маладзечанскага РАУС Юлія Крук.

Падчас агляду  праваахоўнікі знайшлі каля чатырох тон самагоннай брагі, якую гаспадар  не паспеў перапрацаваць з-за нечаканага візіту супрацоўнікаў міліцыі. Па падліках міліцыі, выхад гатовага прадукту склаў бы каля васьмісот літраў самагонкі. У  хляве таксама знайшлі больш за 20 каністраў (600 літраў) ужо гатовага самагону. Як патлумачыў ўладальнік, атрыманы алкаголь хацеў выкарыстоўваць дла сябе. Спіртное, паводле яго слоў, ён варыў на працягу трох апошніх дзён.

Узоры спіртазмяшчальнай вадкасці накіравалі на экспертызу, па выніках якой прымуць прававое рашэнне. Знойдзены сурагат канфіскавалі і знішчылі, самагон таксама канфіскавалі, абсталяванне дэмантавалі.

Раней беспрацоўны вясковец ужо прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за аналагічнае правапарушэнне.

• Текст доступен на языке: Русский