Фота timesofisrael.com.

На 14 мая ў свеце зафіксавалі больш за 300 тысяч смерцяў ад COVID-19.

Гэтыя дадзеныя ёсць на сайце ўніверсітэта Хопкінса і афіцыйным рэсурсе СААЗ.

Па колькасці смерцяў лідзіруюць ЗША — больш за 85 тысяч памерлых. Далей ідзе Вялікабрытанія (больш за 33 тысячы), Італія (больш за 31 тысячу), Францыя (больш за 27 тысяч) і Іспанія (больш за 27 тысяч).

Па колькасці памерлых па афіцыйнай статыстыцы Беларусь знаходзіцца на 54 месцы сярод усіх краін свету — 151 смерць з пачатку ўспышкі.

А вось па колькасці зафіксаваных выпадкаў COVID-19 Беларусь — на 26 месцы паміж Сінгапурам і Катарам. Цікавы факт: у Сінгапуры і Катары таксама надзвычайна малая смяротнасць ад каранавіруснай інфекцыі. У Сінгапуры памер 21 чалавек, а ў Катары — 14.

Тым не менш, Беларусь уваходзіць у «клуб» краін, дзе выявілі больш за 20 тысяч выпадкаў захворвання на COVID-19. Гэта ўжо названыя Сінгапур і Катар, а яшчэ Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Ірландыя, Швецыя і Партугалія. У ААЭ памерлі 208 чалавек, у Ірландыі — 1506, у Швецыі — 3529, а ў Партугаліі — 1184.

• Текст доступен на языке: Русский