На Мядзельшчыне непаўнагадовы хлопец трапіў у ДТЗ на дзядулявай машыне

УУС Мінаблвыканкаму паведамляе, што непаўнагадовы кіроўца трапіў у ДТЗ: з’ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэвы. Разам з ім быў пасажыр.

У Мядзельскім раёне падлеткі адрамантавалі аўто дзядулі і вырашылі з’ездзіць у Нарач.

У курортным пасёлку Нарач 17-гадовы хлопец не справіўся з кіраваннем ВАЗ 21011. Ён з’ехаў у кювет і наехаў на дрэва. У выніку непаўнагадовы кіроўца і яго 19-гадовы пасажыр атрымалі цялесныя пашкоджанні, з якімі іх шпіталізавалі. Пацярпелыя не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.

Як стала вядома, у 17-гадовага маладога чалавек не было пасведчання кіроўцы. У 2018 годзе ён прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне ПДР.

Аўтамашына ВАЗ дастаўлена на штрафную стаянку. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.