Пераможцы і ўдзельнікі. Фота vileyka-edu.gov.by.

Ад 11 па 14 мая правялі заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. У алімпіядзе ўдзельнічала пяць вучняў Вілейшчыны. 

У каманду Міншчыны па прадмеце  «Фізічная культура і спорт» увайшло трое школьнікаў з Вілейшчыны. Па выніках спаборніцтваў усе яны – у ліку пераможцаў. Гэта

Анастасія Кібалка – навучэнка Чурлёнскага вучэбна-педагагічнага комплексу «дзіцячы сад-сярэдняя школа». Анастасія стала абсалютнай пераможцай алімпіяды. Дзяўчыну рыхтаваў педагог Ігар Кібалка.

Ян Перапечын – навучэнец гімназіі №2. Педагог – Аляксандр Плешак.

Арсень Шэры навучэнец гімназіі №1  «Логас». Педагог – Юры Кузьміч.

Навучэнец гімназіі №1 «Логас» Ілля Курыловіч заняў трэцяе месца па хіміі. Педагог – Маргарыта Шаблыка.

Навучэнца гімназіі №2 Ігнація Адамовіча ўзнагародзілі Пахвальным водгукам. Хлопец удзельніцаў у алімпіядзе па прадмеце  «Працоўнае навучанне». Рыхтаваў вучня педагог Іван Бажко.