Вера Каўзановіч. Фота з архіва "РГ".

Днямі адборачная камісія Рэспубліканскага конкурсу «Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацва 2019-2020» падвяла вынікі працы. У шорт-ліст увайшла мастачка з Вілейкі Вера Каўзановіч.

Усяго на конкурс падалі 358 заявак у дзесяці намінацыях. Серыя прац Веры «Абмежаванае жыццё» адзначылася ў намінацыі «Графіка».

Яе працы разам з карцінамі іншых мастакоў, абранымі журы, прадставяць на выставе «Трыенале сучаснага местацтва». Падчас выставы журы вызначыць лаўрэатаў. Яны атрымаюць дыпломы і грашовую ўзнагароду.

Нагадаем, што некалькі год таму Вера Каўзановіч з сям’ёй пераехала з Мінска ў Вілейку. Тут можна пачытаць пра мастачку больш падрабязна.

Вера – сябра Саюза мастакоў Беларусі. Летась яе персанальная выстава прайшла ў Маладзечне.

• Текст доступен на языке: Русский