Віталь Зялкоўскі. Фота vk.com.

12 мая Віталь Зялкоўскі, вядомы ў інтэрнэце як «суровы турыст» з Беларусі, заявіў, заявіў пра намер вылучыцца ў кандыдаты ў прэзідэнты.

Сёння, 15 мая, заяву аб рэгістрацыі Віталя Зялкоўскага адхілілі з-за няправільна аформленых дакумэнтаў. Ён прыслаў дакумэнты па электронай пошце, сам у камісію не прыйшоў.

Паводле кіроўніка ЦВК Ярмошынай Зялкоўскі не выявіў рэальнага жадання ўдзельнічаць у кампаніі.