Ілюстрацыйнае фота Настассі Уткінай.

У красавіку гадавая інфляцыя ў Беларусі паскорылася да 5,4%, паведамляе TUT.BY.

— На інтэнсіўнасць інфляцыі працягнулі аказваць уплыў праінфляцыённыя знешнія фактары, якія сфармаваліся ў канцы першага квартала, — тлумачаць прычыны скачка цэн на тавары і платныя паслугі ў Нацбанку.

Нагадаем, улады плануюць, што гадавая гадавая інфляцыя ў 2020-м будзе не вышэй за 5% (снежань да снежня 2019-га). Рэгулятар распавёў, на якія тавары і платныя паслугі ў красавіку прыкметней за ўсё рванулі кошты ў гадавым вымярэнні, а на якія — упалі.

У красавіку ў гадавым вымярэнні (да красавіка 2019 году) максімальны тэмп прыросту свабодных цэн і тарыфаў зафіксавалі на крупы і бабовыя (+15,1%), паслугі пасажырскага транспарту (за выключэннем пазіцый, на якія дзяржава рэгулюе кошты) — на 8,4 %, сінтэтычныя мыйныя сродкі (+8,4%), друкаваныя выданні (+8,1%), аўтамабілі (+7,8%), курыныя яйкі (+0,9%).

Пры гэтым прыкметней за ўсё знізіліся кошты за гэты перыяд на галантарэю (-0,9%), натуральны мёд (-0,2%), цукар (-0,1%), тканіны і пражу (-0,04%).

Максімальныя тэмпы прыросту рэгулюемых цэн і тарыфаў (на тыя пазіцыі, кошты на якія рэгулюе дзяржава) у красавіку ў гадавым вымярэнні зафіксавалі на:

  • паслугі вышэйшай адукацыі (+18,5%);
  • паслугі сярэдняй спецыяльнай адукацыі (+14,5%);
  • тытунёвыя вырабы (+13,7%);
  • страхоўкі на аўтамабілі (+13%);
  • аўтамабільнае паліва (+10,8%);
  • рытуальныя паслугі (3,7%);
  • арэнду жылля ў дзяржаўным жыллёвым фондзе (+3,4%);
  • дровы (+2,2%);
  • лекі (+2%);
  • торф (+1,8%).

У сакавіку гадавая інфляцыя была на ўзроўні 4,9%, а ў лютым — 4,4%.