Фота Настассі Уткінай.

Не так даўно па заявах на дыстанцыйным навучанні ў Вілейскім дзяржаўным каледжы было больш за сто навучэнцаў. Сёння іх 23. Пра тое, як хлопцы і дзяўчаты вучацца дыстанцыйна, карэспандэнту расказала намеснік дырэктара Аксана Парфіновіч.

–  Мы атрымалі алгарытм правядзення вучэбных заняткаў з выкарыстаннем сучасных тэхналогій. На аснове гэтага алгарытму ў каледжы стварылі адпаведны загад. Дыстанцыйнае навучанне для тых навучэнцаў, якія засталіся дома, пачалі ад 13 красавіка, – расказвае намеснік дырэктара.

Выкладчыкі цяпер рыхтуюць электронныя матэрыялы для навучэнцаў і размяшчаюць іх у адпаведным раздзеле на сайце каледжа. Дапамагае інжынер-праграміст.

– На сайце мы выкладаем электронныя падручнікі па школьнай праграме і спецпрадметах, тэарэтычныя матэрыялы ад выкладчыкаў, заданні. Спачатку зрабілі раздзелы па прадметах. Потым вырашылі, што больш зручна будзе па вучэбных групах, – тлумачыць суразмоўца. – Большасць навучэнцаў зробленыя заданні фатаграфуе і дасылае выкладчыкам фотаздымкі на вайбер.

Адну групу ў каледжы цалкам перавялі на дыстанцыйнае навучанне. Там усяго тры чалавекі. А калі застаўся адзін, група стала працаваць на дыстанце.

Цяпер у каледжы тэстуюць правядзенне заняткаў па зуму. А некаторыя настаўнікі здымаюць на відэа свае ўрокі і выкладаюць у суполку каледжа «УКантакце». Напрыклад, так зрабіла выкладчыца фізічнай культуры Таісія Гамолка.

• Текст доступен на языке: Русский