Фота Настассі УТКІНАЙ.

У дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры (ДРАЦ) «Лясная паляна», што на Смаргоншчыне, знаходзяцца на самаізаляцыі супрацоўнікі, якія працуюць на атамнай станцыі ў Астраўцы.

Ад 29 красавіка да 12 мая там знаходзіліся 207 чалавек. А 15 мая прыехала наступная група супрацоўнікаў.

Як распавядала намеснік дырэктара ДРАЦ Інэса Якушэва ў аздараўленчым цэнтры створаны ўсе ўмовы для бяспечнага пражывання: людзі ізаляваныя невялікімі групамі, нават прыёмы ежы арганізаваны ў розны час. Двойчы ў дзень праводзіцца вільготная ўборка пакояў і памяшканняў агульнага карыстання, кожныя дзве гадзіны паверхні, дзвярныя ручкі абеззаражваюцца антысептыкам, працуюць бактэрыцыдныя рэцыркуляторы паветра. Кругласутачна нясуць дзяжурства медыцынскія работнікі.

Па інфармацыі «Светлага шляха» у суседнім з «Лясной палянай» лагеры «Арлёнак» не размяшчаюць людзей з каранавірусам.