Фота NY Times.

Сёння, 18 мая, Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала дадзеныя па COVID-19. Колькасць зафіксаваных выпадкаў каранавіруснай інфекцыі дасягнула 30 тысяч.

У свеце чатыры краіны, у якіх таксама колькасць выпадкаў складае 30 тысяч.

Гэта Швецыя, Швейцарыя, Катар, Эквадор.

У Швецыі зафіксавана 30143 выпадкі, 4871 ачунялых, 3679 смерцяў.

У Швейцарыі — 30597 выпадкаў, 27500 ачунялых, 1881 смерцяў.

У Катары зарэгістравалі 32604 выпадкі, 4370 ачунялых, 15 смерцяў.

У Эквадоры 33182 выпадкі, 3433 ачунялых, 2736 смерцяў.

Для параўнання ў Беларусі 30572 выпадкі, 10130 ачунялых, 171 смерць.

Ад 6 мая ў Беларусі фіксуюць па 900 выпадкаў у суткі. Міністэрства аховы здароўя заявіла, што мы выйшлі на плато.