Тое, што засталося ад аўтамабіля. Фота забяспечанае ГРАНС Маладзечна.

– Я адчуў рэзкі пах бензіну ў салоне. Спыніўся. Адкрыў капот, а з-пад яго ўспыхнула полымя, – такое паведамленне атрымалі выратавальнікі Маладзечанскага ГРАНС ад кіроўцы таксі 15 мая, каля 14.30.

Аўтамабіль загарэўся ў вёсцы Вяжуці, што ў Лебедзеўскім сельсавеце. Аўтамабіль быў новы, 2019 года выпуску. Агонь пашкодзіў маторны адсек і салон, паведамляюць у ГРАНС Маладзечна. Прычыну высвятляюць. Аўтамабіль належаў прыватнай кампаніі.

МНС нагадвае: як толькі вы адчулі пах бензіну, гарэлай гумы ў салоне неадкладна спыніце машыну і высветліце прычыну. Калі з капота аўтамабіля пайшоў дым, выклікайце выратавальнікаў.Пачынайце тушыць самастойна, бо аўтамабіль можа цалкам выгараць на вашых вачах.

На месцы здарэння. Фота ГРАНС Маладзечна.

Паслядоўнасць дзеянняў пры тушэнні аўтамабіля наступная: трэба прыадчыніць капот і ў шчыліну ўставіць раструб вогнетушыцеля, збіць полымя. Толькі потым можна асцярожна адкрываць капот. Абясточце аўтамабіль. Лепш каб быў пяцілітровай парашковы вогнетушыцель.

МНС папярэджвае: прычынай многіх надзвычайных сітуацый з’яўляецца безадказнасць чалавека і невыкананне правілаў пажарнай бяспекі. У выпадку пажару і іншых надзвычайных сітуацый неадкладна тэлефануйце па тэлефонах 101 або 112, не забываючы ўказваць адрас і месца пажару.

• Текст доступен на языке: Русский