музей
Вілейскі краязнаўчы музей. Фота з вікіпедыі.

Пра гэта карэспандэнту расказала дырэктар Вілейскага краязнаўчага музея Надзея Аўдзей.

– Сёння ад 18 гадзін пачнуцца анлайн-мерапрыемствы ва ўсіх сацыяльных сетках на старонках музея, а таксама на ютубе. Будуць кароткія стрымы ў інстаграм, – кажа дырэктар.

Для дзяцей у анлайне прадставяць праект «Ценевая батлейка» на тэму «Легенды і паданні нашага горада».

Для дарослых правядуць анлайн-экскурсію «Таямніцы беларускай хаты» і раскажуць пра вілейскі ручнік.

• Текст доступен на языке: Русский