Два пажары здарылася ў Маладзечанскім раёне 16 мая.

Каля 14.30 відавочцы Алёхнавічаў паведамілі, што на суседнім участку гарыць дом. Калі прыехалі выратавальнікі, дом гарэў адкрытым полымем. У выніку пажару аднапавярховы цагляны дом выгарэў знутры. Аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка ў доме не было. Гаспадыня-пенсіянерка знаходзілася на вуліцы. Са яе слоў, у той дзень у хаце палілася печка. Прычыну пажару высвятляюць распавялі ў РАНС.

Яшчэ адзін пажар здарыўся каля сямі вечара ў вёсцы Паляны Палачанскага сельсавета. Гаспадыня паведаміла, што гарыць лазня ў яе двары. У выніку пажару мансарда блочнай лазні, абладзеная сайдынгам, выгарала знутры, згарэў дах. Прычыну высвятляюць. Па словах гаспадыні, у гэты дзень яна паліла печку ў лазні.

МНС папярэджвае: прычынай многіх надзвычайных сітуацый з’яўляецца безадказнасць чалавека і невыкананне правілаў пажарнай бяспекі. У выпадку пажару і іншых надзвычайных сітуацый неадкладна тэлефануйце па тэлефонах 101 або 112, не забываючы ўказваць адрас і месца пажару.

Фота з месца здарэння забяспечаныя Маладзечанскім ГРАНС.

• Текст доступен на языке: Русский