Фота Настассі УТКІНАЙ.

Міністэрства аховы здароўя паведаміла новыя дадзеныя па каранавіруснай інфекцыі на 19 мая.

У Беларусі правялі больш за 375 тысяч тэстаў.

Усяго зафіксавалі 31508 выпадкаў COVID-19. За суткі прырост склаў 936 выпадкаў.

Нагадаем, што рэгіструюць больш за 900 выпадкаў на суткі ад 6 мая.

Паправіліся і выпісаныя з бальніц 10620. За суткі ачунялі 484 чалавекі.

Памерлі 175 чалавек, за суткі — 4.