На адным з фестываляў. Фота з архіва РГ.

Пра гэта карэспандэнту расказалі ў Маладзечанскім Палацы культуры. 

Нацыянальны фестываль, які планавалі ладзіць у чэрвені, сёлета адмянілі з-за неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі, паведамілі нам.

Нагадаем, што сёлета 11 лютага ў Маладзечне ладзілі адборачны тур да Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі. Па яго выніках абралі трох юных спевакоў, якія павінны былі прадставіць Маладзечна на фестывалі ў чэрвені. У тройцы лепшых была маладзечанка Дыяна Бажко.

Нацыянальны фестваль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне ў 1993 годзе заснаваў тагачасны мэр горада Генадзь Карпенка.

• Текст доступен на языке: Русский