Пасля пажарую Фота забяспечанае Маладзечанскім ГРАНС.

18 мая каля 18.30 на нумар 101 у цэнтр аператыўнага кіравання Маладзечанскага ГРАНС паведамілі пра пажар у вёсцы Парэчча Гарадзілаўскага сельсавета.

У службу выратавання патэлефанаваў мужчына, які ўбачыў дым з-пад даху суседняга дома. Па прыбыцці выратавальнікаў да месца выкліку ўстаноўлена, што гарыць дах жылога дома і прыбудаваная да яго лазня.

Гаспадар з жонкай пакінулі дом самастойна. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца. Аднак вядома, што ў гэты час тапіўся кацёл ў лазні. У выніку пажару лазня выгарала знутры, закураныя пакоі і маёмасць у доме, паведамілі ў Маладзечанскім ГРАНС.

На месцы здарэння. Фота ГРАНС Маладзечна.

МНС папярэджвае: прычынай многіх надзвычайных сітуацый з’яўляецца безадказнасць чалавека і невыкананне правілаў пажарнай бяспекі. У выпадку пажару і іншых надзвычайных сітуацый неадкладна тэлефануйце па тэлефонах 101 або 112, не забываючы ўказваць адрас і месца пажару.

• Текст доступен на языке: Русский